Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Леха Валенсы

Цырымонія ўручэння адбылася ў Гданьску ў Двары Артуса. На яе запрасілі жонку Алеся Бяляцкага Наталлю Пінчук, якая і атрымала прэмію з рук Леха Валенсы, перадае Радыё Свабода.

Прэмія ўручаецца асобам, інстытуцыям ці рухам, якія дзейнічаюць дзеля паразумення і супрацоўніцтва паміж народамі, свабоды і абароны правоў чалавека. Папярэднім лаўрэатам стаў былы прэзідэнт Бразіліі Лула да Сільва.

Узнагароду заснаваў у 2008 годзе былы прэзідэнт Польшчы і кіраўнік прафсаюзу “Салідарнасць” Лех Валенса як своеасаблівы знак падзякі за тую падтрымку, якою стала прысуджэнне яму Нобелеўскай прэміі міру ў 1983 годзе. Лаўрэат атрымлівае статуэтку, дыплом і чэк на 100 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі