Амбасада ЗША спадзяецца, што Беларусь ліквідуе запасы ўрану
З адмысловай заявай амбасада выступіла 23 жніўня.
Амерыканскія дыпламаты спадзяюцца, што Беларусь здзейсніць свае ранейшыя намеры ліквідаваць усе запасы высокаўзбагачанага ўрану.
Аднак пасольства расчараванае рашэннем беларускіз уладаў адмовіцца ад удзелу ў беларуска-амерыканскіх праектах супрацоўніцтва. У прыватнасці гаворка ідзе аб праграме МВА. Яна ўпершыню магла даць беларусам магчымасць атрымаць на радзіме магістарскую ступень у бізнэс-адміністраванні на англійскай мове з міжнароднай акрэдытацыяй.
Рашэнне адмовіцца ад сумесных праектаў амерыканская амбасада расцэньвае толькі як шкоду беларускаму народу.
Разам з тым амбасада нагадвае, што ЗША заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.