Андрэй Саннікаў напісаў Лукашэнку прашэнне аб памілаванні (ВІДЭА)

120125 Luka6uk Halip.mp3

Жонка палітвязня Ірына Халіп правяла прэс-канферэнцыю ў сераду ў Мінску. Напярэдадні яна спаткалася з мужам у калоніі "Віцьба-3". Ірына бачылася з мужам праз шкло і ў прысутнасці ахоўніка.

Па словах Халіп, муж даў ёй зразумець, што з ім "адбывалася штосьці жахлівае": “выглядае Саннікаў так, як быццам за тры месяцы прайшло 10 гадоў сталінскіх лагераў”.

Ірына Халіп: “16 лістапада яго прывезлі ў магілёўскую турму і там, з 16 па 20 лістапада, з ім адбывалася нешта жахлівае, як я разумею. Канкрэтнага я нічога сказаць не магу: “Мне нельга, сустрэчу спыняць і я вас больш не ўбачу”. Але адбывалася нешта жахлівае – я напісала запіску і прыклала да шкла: “Пагражалі нашай сям’і?”, Андрэй кіўнуў. Адным словам, шляхам пагроз і катаванняў з Андрэя выбілі прашэнне на імя Лукашэнкі – 20 лістапада мінулага года".Я напісала запіску і прыклала да шкла: “Пагражалі нашай сям’і?”, Андрэй кіўнуў 



І нагадала, што менавіта з таго часу да Андрэя Саннікава не дапускалі адваката, не дазвалялі сустракацца з сям’ёй.

Ірына ўзгадала снежаньскую прэс-канферэнцыю кіраўніка краіны, на якой у яго журналісты запыталіся, чаму ён не вызваляе ўсіх палітзняволеных? І робіць зусім несуцяшальную выснову з адказу Лукашэнкі і таго, што стала вядома пра напісанне прашэння Саннікавым – палітыка не збіраюцца вызваляць.

Ірына Халіп: “Журналісты задаюць пытанне: “А чаму вы не вызваляеце палітзняволеных?” Ён кажа: “А таму, што яны паперак не пішуць!” Дык вось – перад Лукашэнкам не стаіць задача выбіць з іх прашэнні. Перад Лукашэнка стаіць задача не выпусціць іх жывымі. Фраза, якую Андрэй сказаў сваёй маці: “Я не спадзяваўся, што калі-небудзь яшчэ вас убачу


Мне ён на развітанне сказаў: “Больш за ўсё на свеце я хацеў бы, каб мы сустрэліся хаця б яшчэ адзін раз!”. Мы сыходзілі з пакоя для сустрэч і Андрэй паспеў прыкласці да шкла запіску, дзе было напісана: “Размова ідзе пра выратаванне жыцця – мяне могуць забіць у кожны момант”. На жаль, гэта так. І зараз я разумею, навошта Мікалая Статкевіча накіравалі ў тую ж магілёўскую турму, далей ад вачэй любых сведак, чаму не вызваляюць хворага Змітра Бандарэнку – цяпер усё гэта становіцца зразумелым. Іх проста збіраюцца забіць – яны не патрэбныя ўладзе жывымі”.



Дарэчы, сама Ірына з’яўляецца асуджанай па справе 19 снежня 2010 года з адтэрміноўкай выканання пакарання. І кожны дзень да яе прыходзіць міліцыянеры, каб спраўдзіць знаходжанне журналісткі дома.


Ірына Халіп: “У мяне каменданцкая гадзіна – да мяне штовечар прыходзяць міліцыянеры і справа ў тым, што я не маю права не адчыніць позна вечарам дзверы. Калі мне ў 11 вечара грукаюць у дзверы і кажуць: “Адчыніце міліцыя!”, я абавязана адчыніць. Самі разумееце – да мяне можа прыйсці хто заўгодна з гэтымі словамі.


Але ўцякаць за мяжу Ірына не збіраецца. Кажа, яе месца там, дзе зараз пакутуе яе муж. Якая б небяспека ў гэтым рашэнні не была.


Наступнае спатканне з роднымі экс-кандыдату Андрэю Саннікаву могуць дазволіць толькі праз 4 месяцы. Яна спадзяецца, што інфармацыя пра наяўнасць прашэння Саннікава аб памілаванні на імя Лукашэнкі, прымусіць кіраўніка краіны выканаць сваё снежаньскае абяцанне і яе муж выйдзе на волю.



Уключэнне з нашым карэспандэнтам Змітром Лукашуком:

120125 Lukashuk_site_0.mp3



***

На прэс-канферэнцыі 23 снежня Ірына Леўшына, намесніца рэдактара інфармагенцтва БелаПАН задала пытанне Аляксандру Лукашэнку, чаму ён не падпісвае ўказы аб памілаванні Саннікава, Статкевіча і Бандарэнкі?


Лукашэнка: ...Я магу памілаваць чалавека таго, хто да мяне звернецца з памілаваннем. Не звернуцца, будуць сядзець у турме!

levshina.mp3

Фота: Змітра Лукашука і bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі