“Баварыя” едзе на гульню з БАТЭ ў выдатнай форме
Мюнхенскі клуб атрымаў шостую перамогу запар на чэмпіянаце Нямеччыны. “Баварыя” набрала 18 ачкоў з 18 магчымых (розніца мячоў — 19-2).
2 кастрычніка немцы згуляюць з БАТЭ на мінскім стадыёне “Дынама” у другім туры групы F Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем, што барысаўчане пачалі з перамогі над “Лілем” — 3:1, а “Баварыя” выграла ў “Валенсіі” — 2:1.
Дзве найлепшыя каманды ў групах выйдуць у плэй-офф Лігі чэмпіёнаў, а дружыны, якія занялі трэція месцы, выступяць у Лізе Еўропы, другім па рангу кантынентальным турніры, перадае БЕЛТА.