Брэсцкую акцыю памяці ахвяраў кантралявала міліцыя (фота)
Акцыя салідарнасці з загінулымі і пацярпелымі ад выбуху ў мінскім метро адбылася 12 красавіка ў Брэсце.
Больш за 200 чалавек сабраліся каля "нулявога кіламетра" на плошчы Леніна для хвіліны маўчання. Хаця ў сацыяльных сетках час збору быў прызначаны на 18 гадзінаў, людзі пачалі падыходзіць значна раней. Першыя кветкі і знічы з'явіліся ўжо а 17-й.
Акцыя пад пільным наглядам міліцыянтаў доўжылася паўтары гадзіны.