На Следчы камітэт і КДБ у 2012 годзе выдзяляць больш за трыльён!

120206 Nasta Budjet.mp3

Больш за ўсё грошай ідзе на міліцыю — ажно 2,5 трыльёны рублёў. Гэта лагічна. А вось на другім месцы нечакана апынуўся… Cледчы камітэт! На яго ў 2012 годзе выдаецца ажно 511,8 мільярда беларускіх рублёў.

Следчы камітэт толькі-толькі стварылі, а фінансаванне ўжо амаль такое самае, як і ў КДБ! На Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў 2012 годзе выдзяляецца 509,7 мільярда.

Цікава, у каго адабралі амаль 512 мільярдаў на новую структуру — Следчы камітэт?

Еўрарадыё звярнула ўвагу, што амаль у такім самым аб’ёме фінансуецца беларускі спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі. На гэта сёлета выдзяляць 469 мільярдаў.

Для параўнання: фінансаванне Нацыянальнага сходу64,5 мільярды. На апарат Саўміна, які, дарэчы, скароцяць ажно на 20%, пойдзе амаль 40 мільярдаў. Такую ж самую суму плануюць выдзяліць і на аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (40,1 мільярдаў).

Але вернемся да нашых спецслужбаў.

Пракуратура ў 2012 годзе фінансуецца ў памеры 218 мільярдаў рублёў. Бяспеку прэзідэнта ацанілі ў 86,8 мільярда!

Еўрарадыё параўнала сёлетняе фінансаванне спецслужбаў з мінулым годам.

У 2011 годзе на КДБ выдзялялася 277,6 мільярда. Сёлета ўсяго ў 1,8 раза больш. Калі ўлічыць дэвальвацыю (208,7%), атрымліваецца, што фінансаванне КДБ стала нават меншым!

У 2011 годзе на КДБ выдзялялася 277,6 мільярда. Сёлета ўсяго ў 1,8 раза больш. Калі ўлічыць дэвальвацыю (208,7%), атрымліваецца, што фінансаванне КДБ стала нават меншым!

 Такая самая сітуацыя і з бяспекай прэзідэнта. На яе ў 2011 годзе выдаткавалі 49,8 мільярда — усяго ў 1,7 раза менш, чым сёння.

Фінансаванне ж міліцыі стала і таго меншым! 2,5 трыльёны рублёў у 2012 годзе супраць 1,5 трыльёна летась. Сёлета фінансаванне большае ўсяго ў 1,6 раза. На Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце ў 2011 годзе пайшло 17,2 мільярдаў (сёлета больш у 2,3 раза).

ТАБЛІЦА (размеркаванне бюджэтных сродкаў):

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі