Медыкі вывучаюць імунітэт беларусаў супраць адру

Па выніках даследавання будуць распрацаваныя дадатковыя мерапрыемствы для папярэджання ўспышак адру ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

З пачатку году у краіне рэгістраваліся толькі выпадкі “прывезеных” захворванняў. Але тым, што збіраецца ў бліжэйшы час у Еўропу, лекары рэкамендуюць згадаць, ці хварэлі яны на адзёр і ці рабілі прышчэпкі. Пры гэтым вакцынацыю трэба рабіць двойчы.

Паводле звестак Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ, у краінах рэгіёну сёлета назіраецца ўскладненне эпідэмічнай сітуацыі. Успышкі захворвання зафіксаваныя ў 40 з 53 краінаў. Усяго ж у Еўрапейскім рэгіёне зарэгістравана больш як 26 тысяч выпадкаў інфекцыі, 9 чалавек памерлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі