Мінскае "Дынама" выйграла стартавы матч чэмпіянату КХЛ

“Дынама” перамагло з лікам 4:1. Сустрэча прайшла 12 верасня на "Мінск-Арэне". Перад пачаткам матча была аб'яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб яраслаўскім "Лакаматыве". Пасля заканчэння гульні гледачы пачалі скандаваць "Яраслаўль!". Забаўляльныя мерапрыемствы ў перапынках не праводзіліся. Наступны матч "Дынама" правядзе 14 верасня на сваёй пляцоўцы супраць "Югры" з Ханты-Мансійска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі