Навошта кіраўніку дзяржавы два "Боінгі"?

120904 Pilecki Samolet.mp3

 

“Я, напрыклад, не бачыла”, — расказвае супрацоўніца Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” пра самалёт, які заўважаюць на бетоне ўзлётнай паласы амаль усе вандроўнікі, прылятаючы альбо вылятаючы з аэрапорта.

120904 Pilecki Samolet.mp3

Гаворка пра “Боінг 767”, набыты ў Туркменістана для патрэбаў беларускага кіраўніцтва. Ад чэрвеня шыкоўны лайнер, пафарбаваны ў колеры дзяржаўнага сцяга і з гербам на кілі, стала базуецца ў мінскім аэрапорце. Сведчаць аб гэтым фотаздымкі, якія час ад часу з’яўляюцца ў сацыяльных сетках.

 

У Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранспарту мне расказваюць, што ўсе самалёты, якімі карыстаецца беларускі прэзідэнт, прыпісаныя да “Белавіі”. Але папярэджваюць, што раскрываць падрабязнасці наўрад ці хто будзе.

 

“Я думаю, што гэтая інфармацыя не зусім публічная”.

 

Тое, што для дзяржаўных органаў “не зуcім публічна”, для ўсіх відавочна. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, навошта кіраўніку дзяржавы два "Боінгі". Але нечакана аказваецца, што "Боінг"... адзін — 737.

 

Інфармацыю аб двух беларускіх урадавых “Боінгах” знаходжу на тэматычным сайце planespotters.net. Там гаворыцца пра “Боінг 737” у люксавай бізнес-камплектацыі, набыты Беларуссю ў канцы 2003 году, і пра больш шыкоўны “Боінг 767”, прыпісаны да Беларусі толькі восьмага траўня. Лайнер выкарыстоўваўся як асабісты самалёт Туркменбашы. Яго асаблівасць — здольнасць пераляцець праз любы акіян без дазапраўкі. Вельмі карысная рэч для кіраўніка Беларусі, які любіць наведваць краіны Лацінскай Амерыкі.

 

У цэнтральным офісе “Белавіі” не могуць згадаць, якія менавіта самалёты належаць кампаніі.

 

“У нас “Боінгі”. Але маркіроўкі іх я вам так дакладна не скажу. У нас “Боінгі”, CRJ ёсць”.

 

На дапамогу прыходзіць афіцыйны сайт. Там спіс усіх самалётаў з панарамнымі фота, якія дазваляюць падрабязна вывучыць салоны лайнераў. “Боінга 767” так і не знаходжу. Шкада. Вельмі цікава было б пабачыць, наколькі камфортна падарожнічае Аляксандр Лукашэнка.


Не расказвае пра таямнічы самалёт і намеснік дырэктара “Белавіі” Ігар Чаргінец. На ўсе пытанні пра ўрадавы авіяпарк адказвае аднастайна: “Без каментароў”. Як і прэс-сакратар кіраўніка краіны Павел Лёгкі, які раіць звярнуцца ў згаданы вышэй Дэпартамент па авіяцыі.

 

“Я думаю, што гэтая інфармацыя не зусім публічная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі