Сто грамадскіх лідараў і маральных аўтарытэтаў клічуць абараніць Управу БНФ

У звароце, які публікуе nn.by, адзначаецца, што Сядзіба — гэта публічная прастора, дзе бытуе жывая беларуская мова. Адначасова гэта месца, дзе фармуецца грамадзянская супольнасць Беларусі. "Без такога месца наша свабода і наша культура пацерпяць. Трэба абараніць яго. Гэта патрэбна не дзеля палітыкі. Гэта патрэбна дзеля культуры, дзеля мовы", — гаворыцца ў дакуменце.

Грамадскія лідары звяртаюцца таксама і да чыноўнікаў з просьбай станоўча вырашыць пытанне Сядзібы БНФ: "Офісных плошчаў хапае. Арандатар спраўна плаціў у бюджэт гораду. Просім пакінуць Управу па ранейшым адрасе. Беспадстаўна скасаваць арэнду — гэта значыць нанесці крыўду многім людзям, стварыць нагоду для грамадскага пратэсту".

Пад дакументам падпісаліся акадэмік Радзім Гарэцкі, Народны паэт Ніл Гілевіч, спявак Лявон Вольскі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, паэт Андрэй Хадановіч, старшыня ТБМ Алег Трусаў ды інш.

Нагадаем, ЖРЭА хоча скасаваць з Партыяй БНФ дамову арэнды. Судовае паседжанне пройдзе ў гаспадарчым судзе сталіцы 4 траўня. БНФ займаў памяшканне Сядзібы з 1992 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі