У Гомельскай вобласці “мінёраў” знаходзяць праз інтэрнэт
Міліцыя такім чынам выкрыла чалавека, які праз электронную пошту ананімна паведаміў пра пагрозу выбуху ў Рэчыцы.
У горадзе якраз адбывалася масавае мерапрыемства, якое давялося адкласці ў сувязі з такім паведамленнем, піша газета “Вечерний Гомель”. Бомбу, натуральна, не знайшлі. А вось мінёра адшукалі. Гэта быў 23-гадовы жыхар Рэчыцы. Ён быў пэўны, што ў глабальным павуцінні яго не знойдуць. Цяпер за свой жарт ён можа расплаціцца пяццю гадамі турмы.
У Гомелі за аналагічную забаўку могуць прыцягнуць да адказнасці 32-гадовую жанчыну. Яна даслала экстрэмісцкую пагрозу на электронны адрас аднаго з мясцовых начных клубаў Жлобіна. Ужо вядома, што пагрозлівы ліст жанчына пісала ў нецвярозым стане.