У судзе над падпальшчыкамі КДБ фігуруе мільярд рублёў шкоды
Абвінавачаныя Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамолатаў віну прызнаюць, але з памерам фінансавай шкоды не згаджаюцца.
У судзе над падпальшчыкамі бабруйскага КДБ па-ранейшаму фігуруе сума больш за 1 мільярд рублёў. Пры гэтым на папярэдніх этапах следства ў матэрыялах справы гаварылася толькі пра шкоду ў 85 тысяч рублёў.
Пачатак працэсу быў адкладзены на гадзіну з прычыны спазнення аднаго з адвакатаў. Суд пачаўся а 15.00, а скончыўся каля 18.20. Судзіць падпальшчыкаў суддзя Павел Карцінін. Фота- і відэаздымкі ў залі забароненыя, а відэаматэрыялы справы прысутныя праглядалі праз ноўтбук.
Наступнае паседжанне суда прызначана на 11 гадзін 18 траўня. Магчыма, што ўжо заўтра хлопцам будзе вынесены канчатковы прысуд.