Reuters: У Францыі выявілі радыеактыўныя грыбы з Беларусі
У Францыі затрымалі партыю грыбоў з Беларусі са слядамі радыеактыўнага цэзію-137. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інстытут ядзернай бяспекі IRSN.
Грыбы не ўяўлялі небяспекі для здароўя людзей, тым не менш іх вырашылі знішчыць. Вага партыі складала 3,5 тоны. Мяркуецца, што грыбы маглі быць заражанымі праз блізкасць да Чарнобыльскай АЭС.
Дарэчы, спярша паведамлялася, што радыеактыўныя грыбы прыбылі ў Францыю з Расіі. Аднак потым агенцтва Reuters памяняла Расію на Беларусь.