Reuters: ЗША гатовыя забараніць імпарт расійскай нафты без удзелу ЕС

Reuters: ЗША гатовыя забараніць імпарт расійскай нафты без удзелу ЕС

ЗША гатовыя забараніць імпарт расійскай нафты без удзелу саюзнікаў у Еўропе, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве неназваныя крыніцы. Пакуль жа Вашынгтон праводзіць перамовы з еўрапейскімі лідарамі ў надзеі атрымаць іх падтрымку такога рашэння. Аднак мяркуецца, што забарону ўвядуць толькі Злучаныя Штаты. Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што Германія на сённяшні дзень не гатовая спыніць імпарт расійскай нафты.

Вядома, што ў Кангрэсе ідзе праца над паскораным прыняццём заканадаўства аб забароне расійскага імпарту. Кіраўнікі профільных камітэтаў ужо дасягнулі згоды. Між іншым, прадугледжваецца "прыпыненне нармальных гандлёвых дачыненняў як з Расіяй, так і з Беларуссю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі