Рэзалюцыя аб зняцці санкцыяў з Кубы атрымала рэкордную падтрымку
Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае ўлады ЗША зняць гандлёва-эканамічную блакаду Кубы, уведзеную болей за 50 гадоў таму.
Дакумент падтрымала 191 краіна, супраць прыняцця рэзалюцыі прагаласавалі толькі дзве дзяржавы ЗША і Ізраіль, перадае ВВС. Упершыню за 24 гады разгляду гэтай рэзалюцыі ніводная краіна не ўстрымалася пры галасаванні.
У красавіку прэзідэнт ЗША Барак Абама прыняў рашэнне выключыць Кубу са спісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму, а ў ліпені ЗША і Куба абвясцілі пра аднаўленне дыпламатычных зносінаў.
Фота: REUTERS