Руся стане голасам сеткі заправак А-100

Руся стане голасам сеткі заправак А-100

Лідарка гурта Shuma Руся Шукюрава стане голасам сеткі заправак А-100. Па словах спявачкі, супрацоўніцтва з кампаніяй яна пачала ў межах гурта Shuma: музыкі запісалі эмбіент-джазавы трэк для рэкламнага роліка.


"Пасля мне прапанавалі стаць эксклюзіўным голасам А-100 на год. То бок, я б не магла чытаць рэкламу і агучваць кіно для іншых кліентаў. Але мы не дамовіліся на гэты конт, ― распавядае Еўрарадыё Руся. ― Таму мне прапанавалі зрабіць гайд, як на ўсіх запраўках: “Апусціце картку”, "Зрабіце гэта”, “Зрабіце тое” і гэтак далей. Так што пачуемся на запраўках!".


Два гады таму Руся агучыла па-беларуску, па-руску і па-англійску чыгуначныя вакзалы Мінска і абласных цэнтраў, а таксама некаторыя раённыя аўтавакзалы. Пазней ― банкаманты Прыорбанка, тэлефонную службу "БелЛіфта".


Хутка прыйдзе час, калі голас Русі будзе гучаць з кожнага праса. І мы гэтаму вельмі радыя!

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі