Рыжскае "Дынама-Юніёрс" адмовілася выступаць у адкрытым чэмпіянаце Беларусі
"Дынама-Юніёрс", фарм-клуб рыжскага хакейнага клуба "Дынама", больш не будзе выступаць у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Гэта звязана з удзелам клуба ў Моладзевай хакейнай лізе. Як адзначае "Спорт Беларусь", у адпаведнасці з палажэннямі МХЛ у "Дынама-Юніёрс" будуць выступаць гульцы да 1990 года нараджэння. Плануецца, што клуб у МХЛ стане асновай латвійскай юнацкай зборнай.