Са Свіслачы прыбралі смярдзючую субстанцыю, цяпер на яе месцы плаваюць качаняты

Бон супрацоўнікі МНС пакуль яшчэ не прыбралі / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Бон супрацоўнікі МНС пакуль яшчэ не прыбралі / Віктар Краўчук, Еўрарадыё

Жыхары шматкватэрнага дома № 35 па вуліцы Маякоўскага паведамілі Еўрарадыё, што камунальныя службы нарэшце прыбралі са Свіслачы смярдзючую субстанцыю, якая атручвала ім паветра амаль 10 дзён. Па іх словах, збавенне прыйшло толькі пасля таго, як аднаму мясцоваму жыхару ўдалося звязацца з намеснікам начальніка ВТА "Мінскачыствод" Людмілай Малакоўскай.

"Прадстаўнік "Мінскачыствода" 27 мая паабяцала разабрацца ў сітуацыі, і ўжо да вечара плывучую загароду, якую ўсталявалі МНСнікі, прыбралі. Субстанцыя разасяродзілася ўздоўж берага, але ўжо не была сканцэнтравана ў адным месцы. 28 мая ў Мінску быў моцны вецер, і зараз нават яе слядоў каля нашага дома не засталося. На месцы штучнага "адстойніка" зноў з'явіліся рыбакі і плавае мама-качка са сваімі качанятамі", - расказаў нам адзін з жыхароў 35-га дома.

Як паведамляла Еўрарадыё, субстанцыя, што смярдзела фекаліямі, з'явілася каля берага Свіслачы ў раёне кавярні "Маяк" у суботу, 18 траўня. Увечары таго ж дня супрацоўнікі МНС агарадзілі яе бонамі, каб не дапусціць распаўсюджвання ў рацэ, пакуль не будуць гатовыя аналізы. Нягледзячы на тое што ўжо на наступны дзень стала вядома, што субстанцыя не небяспечная, яна так і заставалася на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі