“Сабака — на волі, Макс — не”. Актывіста апазіцыі затрымалі разам з маламутам

21 сакавіка мінская міліцыя правяла паляванне на актывістаў апазіцыі, якія заклікалі выйсці на пратэстнае шэсце ў Дзень Волі. Сярод затрыманых апынуўся каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі. Актывіст Леанід Кулакоў, які паведаміў пра гэтае затрыманне, распавёў, што Максіма затрымалі не аднаго, а разам з сабакам:
“Толькі што арыштавалі [насамрэч, затрымалі. — Еўрарадыё] Максіма Вінярскага. Ён выгульваў сабаку ў двары свайго дома, і там яго ўзялі. Цяпер яго вязуць у Першамайскі РУУС разам сабакам”.
У Першамайскім РУУС Еўрарадыё не пацвердзілі, што некага затрымлівалі з сабакам:
“У дзяжурнай часці з сабакай затрыманы ніхто не быў. У нас такой інфармацыі няма”.
Аднак адзін з лідараў “Беларускага нацыянальнага кангрэса” Яўген Афнагель у 15:13 паведаміў, што забраў сабаку з міліцыі:
Пры гэтым тэлефон самога Яўгена Афнагеля недасяжны прыкладна з 16:30.
Яшчэ адзін лідар БНК Уладзімір Някляеў затрыманы раніцай 21 сакавіка. Яго паплечнік Мікалай Статкевіч па стане на 14:00 затрыманы не быў, але звязваў гэта з тым, што ўжо некалькі дзён не выходзіў з дому.