Затрыманні напярэдадні Дня Волі ― улады не стрымаліся? (відэа+падкаст)

Затрыманні напярэдадні Дня Волі ― улады не стрымаліся? (відэа+падкаст)

21 сакавіка ў Мінску быў затрыманы Уладзімір Някляеў. Паводле інфармацыі Еўрарадыё і праваабаронцаў, таксама былі затрыманыя Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Хутчэй за ўсё, іх перад Днём Волі адправяць за краты адбываць раней прызначаны судом адміністрацыйны арышт. Да прыкладу, праваабаронцы мяркуюць, што Някляева забралі адбываць 10-дзённы арышт, які ён атрымаў у лістападзе 2017-га за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0” і дагэтуль не адбыў.

Калі ўладам патрэбнае свята на Дзень Волі, то навошта правакаваць арыштамі незадаволенасць людзей? Ці не з’яўляюцца такія дзеянні ўлады прыкметай таго, што і дазволены мітынг з канцэртам ля Опернага ― пад пагрозай?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі