Сабакі разарвалі дзяўчынку, якую бацькі пакінулі бабулі, а тая — прабабулі
Чатыры сабакі напалі на 5-гадовую дзяўчынку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Трагічнае здарэнне адбылося ў Бабітэ, у населеным пункце, які месціцца на захад ад Рыгі.
Як інфармуе Delfi, бацькі пакінулі дзяўчынку і яе 3-гадовага брата пад наглядам бабулі. Пазней жанчына пайшла на працу, а дзяцей пакінула прабабулі. Апошняя чысціла каля дома снег, дзеці былі разам з ёй, гулялі з чатырма сабакамі, бардоскімі догамі. Раптоўна жывёлы напалі на дзяцей і пачалі іх кусаць. Прабабуля спрабавала іх адагнаць і адначасова тэлефанавала сваёй дачцы, гаспадыні сабак. Дзяўчынку выратаваць не ўдалося.
На просьбу гаспадыні сабак змясцілі ў прытулак. Праводзіцца расследаванне.