Сабаленка ўвайшла ў ТОП-5 фаварытак Australian Open
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў ТОП-5 фаварытак Australian Open. Паводле букмекерскіх кантор, яе шансы на перамогу прыкладна такія самыя, як у Сімоны Халеп, першай ракеткі свету.
Узначальвае ТОП-5 амерыканка Серэна Уільмс (№16 WTA) — каэфіцыент на перамогу 5,0. За ёй ідзе немка Анжэліка Кербер (2) з каэфіцыентам 8,0. У беларускі Арыны Сабаленка (11) і румынкі Сімоны Халеп (1) роўныя каэфіцыенты — 10,0. Замыкае ТОП-5 японка Наомі Асака (4), каэфіцыент якой 11,0.
Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу згуляе з расіянкай Ганнай Калінскай (167). Таксама на Australian Open выступіць Аляксандра Сасновіч (33), першай саперніцай якой стане бельгійка Кірстен Фліпкенс (49). А Вікторыя Азаранка (52) згуляе на старце турніру з прадстаўніцай Нямеччыны Лаурай Зігемунд (110).
Пераможцы ў адзіночным разрадзе атрымаюць 2,93 мільёна долараў.