Сабаленка жартуе, як і Лукашэнка: Дзе ён [вірус], яго ж не відаць!

Сабаленка жартуе, як і Лукашэнка: Дзе ён [вірус], яго ж не відаць!

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў Instagram выказала сваё меркаванне наконт распаўсюду COVID-19 у Беларусі. Яна мяркуе, што каранавірус абышоў Беларусь. "Дзе ён, яго ж не відаць! Ён баіцца нас, беларусаў [смяецца], цытуе словы Сабаленка by.tribuna.com. — ...Мы таксама яго не бачым. Вось ты можаш да яго дакрануцца? Я не магу. Вось і няма каранавіруса![смяецца]".

Па словах тэнісісткі, яна здзіўляецца поўнымі гандлёвымі цэнтрамі і "бясстрашнымі" беларусамі. І Арына ўжо збірылася: "Ну... перахварэю — перахварэю". Нават зрабіла тэст на антыцелы, але іх у яе не выявілі.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў (на відэа): "Тут няма вірусаў ніякіх! Ты ж не заўважыла, што яны лятаюць? І я таксама не бачу".

На 5 чэрвеня ў Беларусі 46,8 тысячы выпадкаў канаранавіруса, памерлі 259 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі