Сахашчык заклікаў вайскоўцаў Беларусі аб'яднацца і быць на сувязі—з-за Прыгожына

Валерый Сахашчык / youtube.com/@belarus-defense
Валерый Сахашчык / youtube.com/@belarus-defense

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і бяспекі Валерый Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з-за хваляванняў у Расіі.

Дзень у Растове выдаўся цікавым. Усе думаючыя людзі разумелі, што Расійская Федэрацыя, пабудаваная на хлусні, карупцыі і беззаконні рана ці позна разваліцца. Мы назіраем пачатак актыўнай фазы гэтага працэсу.

Мы не ведаем дакладна, што будзе заўтра. Магчыма, Прыгожын пераможа, мабілізуе палову насельніцтва Расіі і закідае Украіну гарматным мясам. А можа быць, разумеючы, што ва Украіне ў яе няма шанцаў, паверне свае сілы на Беларусь, каб на гэтай хвалі набраць палітычныя ачкі... І мы павінны вырашаць, што рабіць далей, прычым вырашаць хутка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі