У складзе УСУ з'явілася беларуская дэсантна-штурмавая група — Сахашчык

Валерый Сахашчык / t.me/CabinetBelarus
Валерый Сахашчык / t.me/CabinetBelarus

У складзе Узброеных сіл Украіны з'явілася беларуская дэсантна-штурмавая група. Пра гэта Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і бяспекі Валерый Сахашчык расказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму Espreso.tv.

Па яго словах, гэта рота, якую ўкамплектоўвалі самі беларусы. "Тэхнічная аснашчанасць добрая, ужо другі месяц выконваем баявыя задачы", — паведаміў Сахашчык.

Ён дадаў, што інфармацыю пра гэтую групу не распаўсюджвалі.

Ва Украіне беларусы ваююць таксама ў шэрагу іншых вайсковых часцей, самым вядомым з якіх з'яўляецца полк імя Кастуся Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі