Сахашчык зноў звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў: без нас не разбяруцца

Байцы 38-й брыгады: з акупантам ці супраць акупанта? / t.me/brest38sso/
Байцы 38-й брыгады: з акупантам ці супраць акупанта? / t.me/brest38sso/

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, былы камандзір 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце Валерый Сахашчык зноў звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў. "Перамога над ардой ужо атрымана. Стратэгічная ініцыятыва ў руках украінскага камандавання", — кажа ён пра вайну ва Украіне. І цяпер у Беларусі ёсць два шляхі: "на самае дно, пераўтварэнне ў краіну-ізгоя, памагатага агрэсара і тэрарыста" ці "застаецца краінай, у якой будучыня ёсць у нас ва ўсіх". Сахашчык падкрэслівае, што беларускім вайскоўцам адсядзецца не атрымаецца. "Без нас не разбяруцца", — падкрэслівае ён і заклікае іх "зрабіць правільны выбар" і не ўдзельнічаць у злачынствах.

Валерый Сахашчык кажа ў відэазвароце, што перад вайскоўцамі стаіць задача "выратаваць краіну, стаць нацыянальна арыентаванай арміяй, якая адстойвае інтарэсы свайго народа і не прыслужвае акупацыйнай адміністрацыі іншай дзяржавы". "Не трэба чакаць нейкага цуда, не трэба спадзявацца, што хтосьці зробіць за нас, мы зробім гэта самі, як гераічны ўкраінскі народ", — дадае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі