Самалёт "Белавія" ў нядзелю паляціць у Шарм-эль-Шэйх
Самалёт "Белавія" з нядзелю паляціць у егіпецкі Шарм-эль-Шэйх. Яшчэ адзін рэйс будзе здзейснены ў Хургаду. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў авіякампаніі.
Як інфармавала Еўрарадыё, учора расійскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычын катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі. У панядзелак у дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі пройдзе нарада па гэтым пытанні.
7 лістапада "Белавія" выканае два рэйса ў Егіпет (з Мінска ў Хургаду).
На чым лётаюць "Белавія" і замежныя авіякампаніі (інфаграфіка)
Тым часам МЗС Беларусі рэкамендуе турыстам у бліжэйшы час устрымацца ад паездак у Егіпет. Адзначаецца, што гэта звязана з часовым перапыненнем шэрагам краін авіяспалучэння з Егіптам, з праблемай эвакуацыі адтуль турыстаў і пытаннямі арганізацыі бяспекі ў егіпецкіх аэрапортах.
Фота: БЕЛТА