Самыя шчаслівыя людзі Еўропы і сабачка на вяршыні піраміды Хеопса — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль даследчыкі шукалі самых шчаслівых жыхароў Еўропы, немцы забілі трывогу. У Германіі, якую доўгія гады называлі "аптэкай свету", пачалі знікаць лекі.

Тым часам чыйсьці сабачка залез на вяршыню 139-метровай піраміды Хеопса, а ў Кітаі знайшлі статуэтку нефрытавага дракона узростам 5000 гадоў.

Больш падрабязна пра ўсё гэта чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

Шчасліўчыкі з Еўрасаюза

Паводле Еўрастата, жыхары Еўрасаюза агулам задаволеныя сваім жыццём.  Узровень задаволенасці людзей ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй складае ў сярэднім 7,3 бала з 10.

Першае месца ў шчаслівым рэйтынгу займае Фінляндыя з паказчыкам 7,8, за ёй ідуць Бельгія, Аўстрыя, Румынія і Славенія — па 7,7 балаў.

 

У Германіі знікаюць лекі?

То там, то тут у Германіі не хапае антыбіётыкаў і прэпаратаў для дзяцей. Да таго ж зараз у шпіталях і аптэках назіраецца дэфіцыт недарагіх, але вельмі неабходных фізраствораў. Сітуацыя пагаршаецца. Немцы налічылі недахоп прыкладна 500 розных прэпаратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі