Уколы ад беспрацоўя і дзіўныя чорныя шарыкі — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Навукоўцы расказалі, у якіх краінах жыве больш за ўсё патэнцыйных мільянераў. У ліку лідараў няма Брытаніі. Каб матываваць людзей працаваць напоўніцу, брытанскія ўлады прапанавалі беспрацоўным з атлусценнем... калоць лекі для пахудання.

Ці дапаможа гэта эканоміцы краіны, пакажа час.

Тым часам у Аўстраліі зачынілі пляж з-за неапазнаных чорных шарыкаў, а вось у Германіі назвалі самы турыстычны, маленькі і ўтульны горад.

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

Уколы ад беспрацоўя

Каб паскорыць рост брытанскай эканомікі, Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі прапануе беспрацоўным з дыягназам "атлусценне" ўколы для зніжэння вагі.

Уколы от безработицы и странные чёрные шарики — #ИхНравы
Загадкавыя чорныя шарыкі / randwick.nsw.gov.au

Там, дзе жывуць мільянеры…

Паводле даследавання Інстытута Адама Сміта, да 2028 года больш за ўсё мільянераў у Еўропе будзе ў Турцыі, Расіі і Швецыі.

Самая паспяховая еўрапейская краіна — Турцыя. Тут колькасць людзей, даход якіх перавысіць мільён долараў, можа павялічыцца на 34%. Гаворка ідзе пра чыстае багацце па ўсіх класах актываў, уключаючы наяўныя грошы, акцыі, нерухомасць і прыватныя пенсійныя фонды.

 

Самы ўтульны нямецкі горад

Першае месца ў турыстычным рэйтынгу малых нямецкіх гарадоў за 2024 год заняў Моншау — маленькі гарадок на захадзе Германіі. Тут жыве ўсяго 12 тысяч жыхароў, але пры гэтым менавіта сюды кожны год з'язджаецца больш за мільён (!) турыстаў.

Усё таму, што час тут быццам спыніўся. Вандроўнікі любяць любавацца старадаўнімі фасадамі фахверкавых дамкоў, замкам XIII стагоддзя на ўзгорку і гарадскім храмам XVIII стагоддзя.

Тут жа працякае хуткая рэчка Рур, а зусім побач з горадам знаходзіцца маляўнічы нацыянальны прыродны парк Hohes Venn-Eifel з дзікімі нарцысамі.

Калісьці малюсенькі Моншау разбагацеў на вытворчасці сукна. Мясцовая вада была вельмі мяккая і ідэальна падыходзіла для фарбавання нітак.

У нашыя дні турысты любяць купляць тут мясцовую гарчыцу, а таксама вырабы з керамікі і шкла. А зімой у Моншау адкрываецца казачна ўтульны калядны кірмаш.

Уколы от безработицы и странные чёрные шарики — #ИхНравы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі