Сайт "Зеркало" і ўсе яго сацсеткі прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Сайт "Зеркало" трапіў у "экстрэмісцкі спіс" / baj.by
Сайт "Зеркало" трапіў у "экстрэмісцкі спіс" / baj.by

Улады надалі сайту "Зеркало" і ўсім яго сацсеткам статус "экстрэмісцкага фармавання". Адпаведную пастанову МУС прыняло 9 чэрвеня.

Сілавікі ў сваіх каналах заяўляюць, быццам рашэнне было прынятае "за публічныя заклікі да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы і здзяйсненню замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь".

"Зеркало" — інфармацыйны сайт, які стварае частка журналістаў былога партала TUT.by. Сам партал TUT.by, разгромлены ў Беларусі, таксама прызнаны "экстрэмісцкім", а яго кіраўніцам — дырэктарцы Людміле Чэкінай і галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавайпрысудзілі па 12 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі