Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі
![Людміла Чэкіна і Марына Золатава / t.me/mlynby/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Prysud.jpg.webp?itok=iw_G7y5h)
Людміла Чэкіна і Марына Золатава / t.me/mlynby/
17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд па справе TUT.by (суддзя — Валянціна Зянкевіч). Дырэктарка знішчанага ўладамі партала Людміла Чэкіна асуджана на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, галоўная рэдактарка Марына Золатава — таксама на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі яны з траўня 2021-га, праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі. Судзілі Чэкіну і Золатаву па трох артыкулах КК Беларусі: "ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры", "распальванне нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і "кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі".
Рэдактарка аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнтка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, якія таксама праходзяць па справе, пасля выхаду з-за кратаў пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў вышук. Крымінальную справу ў дачыненні да іх прыпынілі.
Напярэдадні абвяшчэння прысуду рэжымам праводзілася брудная прапагандысцкая кампанія супраць TUT.by і яго кіраўніцтва — на БТ быў паказаны падрыхтаваны сумесна з сілавікамі "дакументальны фільм". Рэжым спрабуе абгрунтаваць, чаму знішчыў папулярны ў Беларусі партал, а яго супрацоўнікаў кінуў за краты.
![Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_21.jpg.webp?itok=55oFn7NP)
![Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/78_8.jpg.webp?itok=NIp1z5FY)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.