СБУ затрымала ў Луганскай вобласці байца ГРУ Расіі (фота, аўдыё)
Расійскі грамадзянін Раман Банных спрабаваў перасекчы ўкраінскую мяжу для арганізацыі і каардынацыі сепаратысцкіх акцый.
Высветлілася, што 29-гадовы затрыманы — расійскі вайсковец, яго часць уваходзіць у склад ГРУ Генштаба Узброеных Сілаў Расіі. З тэрыторыі Расіі Банных каардыноўваў дзейнасць дыверсійнай групы, якая дзейнічала ва Украіне. Яе мэтай было "звяржэнне канстытуцыйнага ладу і захоп улады, здзяйсненне тэрарыстычных актаў", паведамляе УНІАН.
Яшчэ ў сакавіку СБУ Украіны затрымала ўдзельнікаў іншай падобнай групы, якая існавала ў Данецкай вобласці. Яе кіраўнік узгадняў сваю дзейнасць якраз з Раманам Банных (сл. аўдыё).
Фота — Reuters, СБУ