Сэлфі тыдня: Юрый Стыльскі з "Дай дарогу!" і "дзядзя Вова" Шахрын з "Чайф"

Сэлфі тыдня: Юрый Стыльскі з "Дай дарогу!" і "дзядзя Вова" Шахрын з "Чайф"

Музыка па-за палітыкай? Панк з Брэста, лідар "Дай дарогу!" Юрый Стыльскі фатаграфуецца на фестывалі "Рок за Баброў" з Уладзімірам Шахрыным — рокерам старой загартоўкі з Расіі, які лічыць, што Крым "іх".

Пры гэтым Шахрын абсалютна спакойна ставіцца да незалежнасці Беларусі. Для яго гэта — факт, не ў апошнюю чаргу таму, што ўзровень "памежнасці" паміж Беларуссю і Расіяй — мінімальны.

Сэлфі тыдня: Юрый Стыльскі з "Дай дарогу!" і "дзядзя Вова" Шахрын з "Чайф"
Фота са старонкі Юрыя Стыльскага ў ВК.

Хэдлайнер "Року за Баброў" гурт Brutto у адкрытую канфліктуе з "чайфамі". За два тыдні да фестываля, на канцэрце на хутары "Шаблі", лідар Brutto Сяргей Міхалок назваў "Чайф" гаўныням гуртом.

А бэк-вакаліст "брыгады рэвалюцыйнага ўгару", тай-баксёр Віталь Гуркоў выклаў на сваёй старонцы ў Instagram відэа, знятае падчас выступу "Чайфа" на "Року за Баброў", з хэштэгам #рокговнакусок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі