Шаранговічу засталося набраць адно ачко для паўтарэння рэкорду Грабоўскага

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч / twitter.com/NHLFlames

Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч блізкі да ўстанаўлення новага рэкорду. Ён адзначыўся галявой перадачай у гасцявым матчы "Калгары" з "Сан Хасэ" ў чэмпіянаце НХЛ — 3:2 (0:1, 2:1, 0:0, 1:0). Гульня была выйграна ў авертайме.

У Шаранговіча цяпер 57 (30+27) выніковых балаў. Да паўтарэння дасягнення Міхаіла Грабоўскага засталося набраць адзін бал.

У складзе "Калгары" згуляў яшчэ адзін беларус — Ілля Салаўёў, якога нядаўна выклікалі з фарм-клуба. У НХЛ у яго быў сёмы матч.

Калі "Калгары" страціў шанцы на плэй-оф, дык "Вашынгтон", у складзе якога выступае беларус Аляксей Протас, пасля перамогі над "Дэтройтам" (2:1) у зону плэй-оф вярнуўся.

Шаранговічу засталося набраць адно ачко для паўтарэння рэкорду Грабоўскага
twitter.com/NHLFlames

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі