Шэйн Прынс застаецца ў мінскім "Дынама"
Нападаючы Шэйн Прынс застаецца ў хакейным мінскім "Дынама", інфармуе клубная прэс-служба. Амерыканца выстаўлялі на драфт адмоваў, аднак на працягу 48 гадзін іншы клуб лігі яго не выбраў. Таму ў бліжэйшы час Прынс пачне рыхтавацца з камандай да наступных матчаў у чэмпіянаце КХЛ.
У аўторак гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў гаварыў, што ад 26-гадовага Прынса кіраўніцтва клуба чакала большага (ён з'явіўся ў Беларусі ў пачатку верасня). Было спадзяванне, што легіянер стане вызначаць гульню каманды і "ўносіць істотны ўнёсак у вынік".
Як вядома, пасля 11 паражэнняў запар у КХЛ дынамаўцы аб'явілі пра кадравыя змены. Яны закранулі толькі двух легіянераў, але Прынс застаецца ў камандзе. Клуб развітаўся толькі з нападаючым Дру Шорам.
12 лістапада "Дынама" прымае "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, пачатак а 19-й гадзіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.