Шлях да дэфолту: некаторым замежным крэдыторам прапануюць беларускія рублі

Шлях да дэфолту: некаторым замежным крэдыторам прапануюць беларускія рублі

Улады Беларусі вырашылі, што "будуць выконваць абавязальніцтвы перад асобнымі замежнымі крэдыторамі ў беларускіх рублях". Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Саўміна і Нацбанка (яна пачне дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі). Прэс-служба ўраду піша, што "гэта вымушаная мера, паколькі Беларусь абмежавана ў разліках з заходнімі крэдыторамі ў доларах ЗША і еўра з-за ўведзеных санкцый".

Хто ж маецца на ўвазе? Міжнародны і Еўрапейскі банкі рэканструкцыі і развіцця, а таксама Паўночны інвестыцыйны банк. У Мінску чамусьці думаюць, што там з радасцю прымуць беларускія рублі па "пагашэнні асноўнага доўга і адсоткаў па знешніх дзяржаўных пазыках".

Лукашэнка даручыў вяртаць даўгі "недружалюбным краінам" у беларускіх рублях яшчэ ў сакавіку. І падпісаў указ "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі". Але як жа міжнародныя дамовы? 5 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўвогуле заявіў, што "не дай бог, нехта... пачне разлічвацца па даўгах з гэтымі банкамі" — з тымі, якія згарнулі свой удзел у буйных праектах у Беларусі. Напрыклад, згадваўся Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які заблакаваў Беларусі (як і Расіі) доступ да сваіх рэсурсаў.

Некаторыя эканамісты ўжо называюць рашэнне ўладаў РБ шляхам да дэфолту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі