Штрафы за данаты большыя, чым падаткі — інавацыя, каб залатаць дзірку ў бюджэце
Улады хочуць адхапіць як найбольш ад "нядобранадзейных", але буйныя падаткі не павялічваюць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
У 2022 годзе беларускі ВУП паменшаў на 4,7% — гэта самае вялікае падзенне з 1995 года. У новым годзе яно працягнулася, хоць і зменшыла тэмпы: мінус 3,6% па выніках студзеня-лютага.
На гэтым фоне хутчэй за ўсё з бюджэтам праблемы. І беларускія ўлады шукаюць грошы. У чыіх кашальках гэтыя грошы знаходзяць, распавёў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі падчас прэзентацыі "Беларускага трэкера пераменаў".
— Дэфіцыт бюджэту, які быў засакрэчаны яшчэ ў 2022 годзе, відавочна, нікуды не знікае. І фактычны дэфолт не дапамог закрыць гэтую дзірку. Гэтак жа, як і адтэрміноўка ўсіх плацяжоў на карысць Расіі, — кажа Львоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.