Shuma прадставіла трэк для “Еўрабачання-2018” і кліча фэнаў на здымкі кліпа

Shuma прадставіла трэк для “Еўрабачання-2018” і кліча фэнаў на здымкі кліпа

Shuma прадставіла фінальную версію трэка “Хмаркі” для “Еўрабачання-2018” з новым тэкстам. Яго аўтарам стаў вядомы беларускі літаратар Максім Шчур. Над песняй музыкі працавалі ў студыі саўндпрадзюсара Макса Каржа Сяргея Камаза. 

“У трэку некалькі падкарэктаваная форма, з’явіліся эфекты, змянілася вакальная партыя, — распавядае лідарка каманды Руся Шукюрава.Трэк рабіў наш класічны прадзюсар саўнду, аранжыроўшчык і кампазітар Alexis Scorpio. Таксама мы працавалі ў студыі Сяргея Камаза. Ён прапанаваў супрацоўніцта”.

Паралельна гурт даў старт краўндфандынгавай кампаніі #мненезабароніш, мэта якой — здымкі кліпа на “Хмаркі”. Спонсарам прапануецца шмат цікавых лотаў: патрэнераваць голас пад кіраўніцтвам Русі, апрануцца ў модную вопратку ад фэшн-дызайнера Анатоля Трацэўскага, стаць героем кліпа “Хмаркі”, здымкі якога пройдуць у Нідэрландах у парку-музеі сучаснай скультуры Крэлер-Мюлер, і трапіць на вокладку новага альбома “Шумы”.

“Калі з’явілася інфармацыя, што Shuma будзе змагацца за паездку на “Еўрабачанне” ад краіны, да нас пачалі звяртацца прафесіяналы і вядомыя людзі ў сваіх сферах. Яны пачалі прыходзіць з ідэямі дызайну, падтрымкі ў медыя — з актыўнасцямі, на якія звычайна патрэбна шмат грошай. Яны хочуць, каб ад Беларусі на конкурс паехала сучасная і модная музыка. І мы праз такі крок не просім людзей дапамагчы нам з грашыма, а прапануем узяць удзел у культурнай акцыі”,— падкрэслівае Руся.

#мненезабароніш гэта пасланне для ўсіх, хто хоча свабодна выражацца як асоба, як бы не складаліся абставіны ў жыцці”, — пазначана на старонцы кампаніі на сайце ulej.by.

А вось так выглядаў трэк "Хмаркі" падчас першага этапу нацыянальнага адбору. Які варыянт вам падабаецца больш? Чуеце розніцу?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі