Беларус скарыў журы на ўкраінскім тэлешоў

Беларус скарыў журы на ўкраінскім тэлешоў

На сляпым праслухоўванні дзявятага сезона ўкраінскага “Голасу краіны” беларус Улад Чыжыкаў развярнуў чатыры трэнерскія крэслы: яго выкананне трэку “Perfect” Эда Шырана атрымалася сапраўды ўдалым.

Улад Чыжыкаў — удзельнік гурта “Радиоволна”, які летась трапіў у фінал беларускага адбору на “Еўрабачанне”. Па прафесіі хлопец – выкладчык балгарскай мовы.

Дагэтуль Улад удзельнічаў у Х-фактары і нават атрымаў нацыянальную прэмію “Ліра” у намінацыі “Адкрыццё года”.

Год таму з Уладам мы размаўлялі ў студыі Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі