Шурмей расказаў, ад якіх людзей пазбаўляецца полк Каліноўскага

Павел Шурмей

Павел Шурмей / t.me/DIUkraine/

Выканаўца абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей у інтэрв'ю "Рацыі" расказаў пра тое, як праходзяць рэформы ў падраздзяленні і ад каго яно пазбаўляецца.

"Рэформы ў палку даўно наспелі, яны пачаліся, — кажа Шурмей. — Ёсць незадаволеныя гэтым, якія лічаць, што яны не патрэбныя... Пытанні і праблемы ёсць, але мы хочам іх вырашыць як мага хутчэй. Полк аддзяляецца ад людзей, для якіх мэта была не наша агульная — вызваленне Беларусі, якія мелі нейкія ўласныя мэты наконт палка, бачылі яго сваім прыватным войскам. Пазбаўляемся ад гэтых людзей".

Павел Шурмей расказаў, што ўсе баявыя падраздзяленні палка выконваюць баявыя задачы на ўсходзе Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі