Сілавікі прыйшлі з ператрусам да маці палітыка Аляксандра Стральцова
Аляксандр Стральцоў / асабісты архіў “Белсата”
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да маці палітыка і актывіста Аляксандра Стральцова. Мужчына не жыве ў Беларусі са снежня 2021 года і, ён лічыць, што не ведаць гэтага не маглі.
“Не білі, але маці чалавек стары і яна ў моцным шоку”, – пракаментаваў “Белсату” Аляксандр.
Ён кажа, што, калі праходзіў ператрус, сілавікі пералічвалі ягонай маці назвы вёсак, дзе жылі яго бабулі ды дзядулі. Лічыць, што туды яны таксама могуць прыйсці з ператрусам.
“З 1999 на мяне заведзена больш крымінальных справаў, чым я магу запомніць. Пачынаючы за ўхіленне ад службы ў войску, удзел ў мітынгах. Быў адзін раз асуджаны і стаў вязнем сумлення.
Спіс таго, за што могуць прычапіцца цяпер, вялізны.
У 2020 я выступаў на плошчы з мегафонам і з трыбуны, а сёння людзей саджаюць за лайк ды рэпост. Я адзіны з беларускіх палітыкаў, які праз 3 дні пасля выбараў высунуў план, які назваў “План Эвалюцыі”, дзе было распісана, як браць уладу. Дзе збірацца, што прапанаваць сілавікам. Таксама я прымаў удзел у абароне Кіева, паўсюль засвяціўся з кулямётам у руках. Нагодаў шмат” — каментуе актывіст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.