Сілавікі ўзмацняюць паляванне на беларусаў у інтэрнэце: як засцерагчы сябе

Лепш усё пераправерыць, чым у крытычны момант думаць, чаму вы гэтага не зрабілі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Лепш усё пераправерыць, чым у крытычны момант думаць, чаму вы гэтага не зрабілі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

На вуліцах пратэстаў няма, таму сілавікі актыўна ўзяліся за беларусаў у інтэрнэце. Акрамя пакаранняў за рэпосты, падпіскі і каментары, КДБ вырашыў яшчэ больш кантраляваць сеціва. Уладальнікі сайтаў будуць абавязаны даваць КДБ і ААЦ анлайн-доступ да баз сайтаў.

Еўрарадыё падрыхтавала напаміны па лічбавай бяспецы, абапіраючыся на тое, за што беларусаў караюць часцей за ўсё. Калі вам здаецца, што ўсё і так відавочна, знайдзіце час, каб яшчэ раз праверыць простыя рэчы і засцерагчы сябе і сваіх блізкіх. Раптам у вашым тэлефоне знойдуцца экстрэмісцкія стыкеры ці ваша бабуля ў "Аднакласніках" паставіла лайк экстрэмісту і распаўсюдзіла яго кантэнт?
 

КДБ узмацняе кантроль

Использование VPN в Беларуси для обхода блокировок. Правила онлайн-безопасности
Будынак КДБ у Мінску / Еўрарадыё

18 кастрычніка ў Беларусі з'явіўся ўказ №368 "Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць". Ён дазваляе КДБ і ААЦ атрымаць доступ да звестак любых сэрвісаў у інтэрнэце. Сюды могуць уваходзіць дастаўка ежы, таксі, інтэрнэт-банкінг.

— Раней за намі сачылі ў асноўным праз мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдараў, цяпер да гэтага хочуць масава дадаць інтэрнэт-сэрвісы. Якія рэсурсы адсочваць — вырашаюць КДБ і ААЦ, і гэта неабавязкова толькі беларускія рэсурсы. Калі ўладальнікі адмовяцца падключацца да сістэмы — іх сайты могуць быць заблакаваныя, — піша каманда За BYnet.

Карыстальнік можа і не ведаць, да чаго падключылася КДБ. Калі адчуваеце, што не хочаце лішняй увагі, то лепш адмовіцца ад сэрвісаў, дзе патрэбны вашыя звесткі.

Каб схаваць ад правайдара, чым вы займаецеся ў інтэрнэце, выкарыстоўвайце VPN. Некаторыя VPN для беларусаў бясплатныя. Напрыклад, TunnelBear дае 10 гігабайтаў у месяц.
 

Праверце першае, што глядзяць сілавікі

Использование VPN в Беларуси для обхода блокировок. Правила онлайн-безопасности
Тэлеграм варта прагледзець асабліва старанна / Getty Images

Аддайце асаблівую ўвагу тэлеграму. Паглядзіце чорны спіс. Калі калісьці вы пісалі ў "экстрэмісцкія" боты, а потым адключылі іх, то яны трапілі ў чорны спіс. Для сілавікоў гэта ўжо падстава для рэпрэсій. Выдаліце такія боты з чорнага спісу і праверце, ці не з'явіліся яны ў чатах.

Прагледзьце стыкеры. Так, некаторыя з іх у Беларусі таксама лічацца экстрэмісцкімі. Поўныя спісы матэрыялаў і арганізацый, прызнаных "экстрэмісцкімі", можна знайсці на сайце МУС.

Можна і варта ўсё зашыфраваць і прыдумаць самыя надзейныя паролі, але невядома, у якіх умовах вы можаце апынуцца. Лепш не пакідаць ніякіх слядоў і выдаліць лішняе з "выбранага" і чатаў у вас і вашых суразмоўцаў.

Пераканайцеся, што ў вас стаіць двухфактарная аўтэнтыфікацыя. У меню тэлеграма гэта "воблачны пароль". Пры ўваходзе з новай прылады трэба будзе не толькі СМС-паведамленне, але і гэты пароль. Калі ў вас беларускі нумар, то перахапіць СМСку няцяжка. Удакладніце, ці ёсць "двухфактарка" ў тых, з кім вы маеце зносіны ў тэлеграме.

Использование VPN в Беларуси для обхода блокировок. Правила онлайн-безопасности
У сацсетках трэба быць асабліва ўважлівым, калі вы беларус / pexels.com

Вядомыя выпадкі, калі беларусы былі пакараныя за падабайку. У фэйсбуку, "УКантакце" і "Аднакласніках" відаць, на што вы ставілі "падабаецца". Гэта можа расцэньвацца як распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пераканайцеся, што вы і вашы блізкія не пакінулі такіх слядоў. Калі яны ёсць, то варта іх прыбраць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі