Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі захаваецца вільготнае і халоднае надвор’е
Месцамі абяцаюць навальніцы.
16 красавіка ў Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі, у асноўным дождж. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходнім, заходнім — 8-13 метраў за секунду, у многіх раёнах парывы 17-22 метра за секунду, месцамі да 24 метраў.
Тэмпетатура паветра ўначы складзе ад 2 да 9 градусаў цяпла, удзень будзе 8-13, на поўдні да 15 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.