Сіноптыкі: уначы на глебе чакаецца да 3 градусаў марозу
У чацвер пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы, слабы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-5 градусаў цяпла, на глебе і месцамі ў паветры яна можа панізіцца да нуля — 3 градусаў марозу.
У дзённыя гадзіны чакаецца 15-20 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net