Следчы камітэт закончыў расследаваць "справу BYPOL і плана "Перамога"

Следчы камітэт

Следчы камітэт

Следчы камітэт закончыў расследаваць крымінальную справу супраць былых сілавікоў, якія ўтварылі арганізацыі BYPOL і BELPOL.

Як паведамляе ведамства, абвінавачанымі па справе праходзяць "прадстаўнікі і экс-удзельнікі тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога".

Абвінавачаным інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку здраду дзяржаве, заклікі да санкцый, дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя акту тэрарызму ды інш.

Крымінальная справа перададзеная генпракурору для накіравання ў суд.

Пра пачатак крымінальнай справы на экс-сілавікоў Следчы камітэт заявіў на пачатку верасня. Мяркуючы па ўсім, судзіць іх будуць завочна, як і астатніх палітычных эмігрантаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі