Сілавікоў з ByPol і Belpol збіраюцца судзіць завочна

Следчы камітэт / sb.by

Следчы камітэт / sb.by / sb.by

У Беларусі рыхтуецца завочны суд над былымі сілавікамі, якія ўвайшлі ў арганізацыі ByPol і Belpol.

Следчы камітэт паведамляе, што пачаў так званую "спецвытворчасць" супраць прадстаўнікоў і былых удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL, а таксама структурных падраздзяленняў "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога".

Генпракурор узгадніў гэтае рашэнне старшыні Следчага камітэта.

Крымінальная справа пачатая супраць Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка.

Беларускія ўлады ўвялі так званую "спецвытворчасць" і завочныя суды супраць палітычных апанентаў, якія эмігравалі з краіны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі