Савет Еўропы рэкамендуе спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі
Савет Еўропы заклікае прыняць меры па спрашчэнні жыцця беларусаў у выгнанні
Савет Еўропы рэкамендуе спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі і прымаць іх дакументы без апастыляў. Гэтыя парады змяшчаюцца ў 107-старонкавым дапаможніку, апублікаваным Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, для еўрапейскіх парламентароў і іншых палітыкаў на беларускай, англійскай і французскай мовах.
ПАСЕ заклікае прыняць меры па спрашчэнні жыцця беларусаў у выгнанні ў краінах ЕС. Напрыклад, забяспечыць ім доўгатэрміновую легалізацыю, а таксама выдаваць пашпарты замежнікаў для забеспячэння іх права на свабоднае перамяшчэнні па Еўрасаюзе. Рэкамендуецца пашырыць выдачу гуманітарных віз сваякам палітвязняў. Прапануецца распрацаваць нейкае прававое рашэнне на выпадак, калі беларусаў стануць пазбаўляць грамадзянства, і яны застануцца без сапраўдных дакументаў. І не экстрадаваць грамадзян Беларусі з чырвонай карткай Інтэрпола, выдадзенай на патрабаванне рэжыму Лукашэнкі.
Значная частка працы над рэкамендацыямі была праведзена ў пачатку лета на канферэнцыі ў Люксембургу з удзелам прадстаўнікоў ПАСЕ і беларускіх дэмакратычных сіл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.