У Мінску завочна асуджаны комік Слава Камісаранка
Слава Камісаранка
У Беларусі завочна ў рамках так званай "спецвытворчасці" асуджаны комік Слава Камісаранка. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Анастасія Папко). Камісаранку прызналі вінаватым у "паклёпе на Лукашэнку", "абразе Лукашэнкі" і "распальванні варожасці". Прысуд — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў. Яго "фішка" ў палітычных жартах — характарыстыка "Чык-чырык" для Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля падаўлення пратэстаў у 2020-м і пачатку масавых рэпрэсій комік быў вымушаны пакінуць Беларусь. Спачатку "спецвытворчасць" пачыналі супраць палітыкаў, экспертаў і блогераў. Цяпер Следчы камітэт дабраўся да стэндапераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.