У маршрутках з'явіцца магчымасць расплачвацца картай

Хутка ў маршрутках усталююць тэрміналы

Хутка ў маршрутках усталююць тэрміналы / Мінтранс

Праезд у маршрутцы хутка можна будзе аплаціць банкаўскай картай. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада і Нацбанка №704/22, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік аб'ектаў і відаў дзейнасці, дзе кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець плацежныя тэрміналы, дадалі пункт "Гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтобусамі катэгорыі М2".

Карыстацца тэрміналам можна будзе з 1 лістапада 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі