"Экстрэмісцкі" раман Бахарэвіча ўвайшоў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі Гамбурга
Альгерд Бахарэвіч
Раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы" трапіў у шорт-ліст сёлетняй Літаратурнай прэміі Гамбурга ў катэгорыі "Кніга года". Пра гэта сам пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У Беларусі раман у 2022 годзе прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Нямецкі пераклад Томаса Вайлера выйшаў сёлета ў выдавецтве Voland&Quist.
На прэмію "Кніга года", як піша Бахарэвіч, было вылучана 140 кніг, у шорт-ліст трапілі пяць кніг белетрыстыкі і пяць кніг нон-фікшн.
Пераможцаў прэміі назавуць у лістападзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.